Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Вывучаем родную мову разам!

Дата: 14 февраля 2021 в 19:18
246 просмотров

<font face="Times New Roman, serif">"Вывучаем родную мову разам"</font>

   У сучаснай адукацыйнай парадыгме сцвярджаецца погляд на чалавека як галоўную культурную каштоўнасць, дзеля якой ажыццяўляецца развіццѐ грамадства. У гэтым аспекце змест адукацыі будуецца на культуралагічным і звязаным з ім асобасна арыентаваным падыходах.

   Пад культуралагічным падыхом разумеецца сукупнасць метадалагічных прыѐмаў, якія забяспечваюць аналіз любой сферы сацыяльнага і псіхалагічнага жыцця (у тым ліку сферы адукацыі) праз прызму сістэмаўтваральных культуралагічных паняццяў, такіх як культура, культурныя ўзоры, нормы і каштоўнасці, уклад і вобраз жыцця, культурная дзейнасць і інтарэсы, творчасть і г.д. У асобасна арыентаванай парадыгме адукацыі культура выступае асяроддзем развіцця і выхавання дзіцяці.

   Адной са складальнікаў культуры выступае родная мова, якая суправаждае ўсë жыццë дзіцяці і яго дзейнасць. Зыходзячы з культуралагічнага і асобасна арыентаванага падыходаў, мэтай развіцця маўлення і навучання роднай мове з’яўляецца фарміраванне моўнага ядра асобы дзіцяці – інтэграванай якасці, без якой яно не можа рэалізаваць сваю культуратворчую функцыю і самарэалізавацца як індывідуальнасць. Паняцце моўнага ядра асобы [2] з’яўляецца ў пэўным сэнсе вытворным ад паняцця моўная асоба (чалавек як карыстальнік і творца мовы [3]). У сваю чаргу чалавек як моўная асоба з’яўляецца сувязным звяном паміж мовай і культурай. Усе ўзроўні арганізацыі моўнай асобы, паводле Ю.М. Каравулава, пранізвае нацыянальны пачатак.

   Сказанае абумоўлівае неабходнасць навучання роднай мове ў кантэксце фарміравання нацынальна-моўнай культуры. Вядучымі метадалагічнымі пазіцыямі развіцця маўлення і навучання дашкольнікаў роднай мове ў адпаведнасці з культуралагічным і асобасна арыентаваным падыходамі з’яўляюцца наступныя.

  Мова – гэта спецыфічны і ўніверсальны сродак аб’етывацыі зместу як індывідуальнай свядомасці, так і культурнай традыцыі. З аднаго боку, яна выступае як складальнік культуры, пад якой разумеются вынікі дзейнасці людзей, іх светапогляд, традыцыі, нормы жыццядзейнасці і сацыяльнага існавання, формы зносін, паводзін і г.д. З другога боку, мова з’яўляецца сродкам фарміравання асобы, інкультурацыі (сацыцялізацыі).

   Інакш кажучы, мова – базісны элемент культуры чалавека. У жыцці чалавека мова, перш за ўсѐ, выступае як ўніверсальны сродак зносін, мысліцельнай дзейнасці, спосаб пазнання навакольнай рэчаіснасці, у шырокім сэнсе слова – грамадска-гістарычнага вопыту чалавецства. У гэтым заключаюцца першасныя сацыяльныя функцыі мовы. Яна з’яўляецца тым культурна-гістарычным асяроддзем, якая фарміруе асобу чалавека.

   Другаснай сацыяльнай функцыяй мовы выступае яе праяўленне як этнамовы. Разам з агульнымі элементамі грамадска-гістарычнага вопыту ў мове праяўляюцца і нацыянальна-культурныя элементы, якія фіксуюцца ў яе структуры (лексіка-граматычных формах, фразеялагізмах, формах маўленчага этыкету і г.д.). У маўленні ж знаходзяць адлюстраванне сацыяльна абумоўленыя паняцці. Такім чынам, у працэсе функцыянавання мовы назапашванне культурнай інфармацыі адбываецца ў двух вымярэннях: моўным і камунікатыўным.

     Нацыянальна-культурная (кумулятыўная) функцыя моўных сродкаў дазваляе далучацца да нацыянальных каштоўнасцей, спасцігаць іх асаблівасці ў значнай меры ўласна мовай народа. Менавіта веданнем значэнняў слоў нацыянальнай мовы, па сцвярджэнні вучоных, фарміруецца моўная свядомасц. Этнамова як кампанент этнасвядомасці накладвае пэўныя карэктывы на ўспрыманне і інтэрпрэтацыю чалавекам наваколля. Паколькі мова з’яўляецца формай існавання духоўнай культуры народа (фальклору, літаратуры, рэлігіі, філасофіі і г.д.), паўнацэннае вывучэнне мовы – гэта, перш за ўсѐ, далучэнне да духоўных каштоўнасцей сваѐй нацыі. Навучанне мове ў кантэксце культуры мае на ўвазе і фарміраванне ў дзяцей каштоўнасных адносін да як як першаэлемента культуры.

   Пытанне аб культуралагічным аспекце маўленчага развіцця дашкольніка ўсѐ часцей паднімаецца ў працах даследчыкаў. Так, украінскі вучоны К.Л.

   Круцій, разглядваючы ўзроўні моўнай асобы дашкольніка, вылучае нацыянальна-культурны змястоўны кампанент, які, на яе думку, прадугледжвае засваенне дзецьмі культурнай спадчыны роднага і іншых народаў, усведамленне роднай мовы як крыніцы народнай мудрасці, шанавання звычаяў, традыцый і духоўных імненняў народа.

    Маўленчае развіццѐ дашкольнікаў у Беларусі ажыццяўляецца ў сацыялінгвістычнай сітуацыі руска-беларускага двухмоўя. І хаця большасць дзяцей авалодваюць з маленства рускай мовай, беларуская мова, хай і другая храналагічна, у грамадстве асэнсоўваецца як родная мова – аснова нацыянальна-культурнай сацыялізацыі беларускіх дзяцей. Авалоданне рускамоўнымі дзецьмі беларускай мовай складае адзін з асноўных элементаў фарміравання асобы дзіцяці, засваення ім пачаткаў нацыянальнай культуры.

   Сучаснае ўсведамленне мэты навучання рускамоўных дашкольнікаў беларускай мове не абмяжоўваецца рамкамі развіцця ў дзяцей уменняў практычнага валодання мовай у той або іншай ступені, тым больш што ў дзяцей амаль адсутнічае беларускамоўнае асяроддзе, дзе яны маглі б рэалізаваць гэтыя свае уменні. Важнае значэнне надаецца фарміраванню ў дашкольнікаў элементарнага асэнсавання нацыянальнай мовы як феномена культуры, выпрацоўцы ўменняў карыстацца пачатковымі культуразнаўчымі ведамі.

    Агульнавядома, што вывучэнне мовы само па сабе не запяспечвае яе выхаваўчы ўплыў. Умовай рэалізацыі прынцыпу арыентацыі на засваенне нацыянальнай культуры з’яўляецца перастаноўка акцэнтаў у навучанні.

   Зразумела, курс развіцця маўлення ў дашкольнай установе не можа не быць сугуба практычным. Прадугледжанае праграмай фарміраванне ў дзяцей элементарнага асэнсавання моўных з’яў накіравана на іх лінгвістычнае развіццѐ (што само па сабе надзвычай важна). Але ўжо ў дашкольнай установе, асабліва ў адносінах да старэйшых дашкольнікаў, размова павінна ісці не проста аб навучанні мове, а аб моўнай адукацыі, якая, па сцвярджэнні даследчыкаў, з’яўляецца залогам авалодання культурай. Паняцце моўная адукацыя значна шырэй за паняцце “навучанне мове”.

   Моўная адукацыя арыентавана не толькі на навучанне дзіцяці асноўным відам вуснага маўлення, але і на фарміраванне ў яго асобасна-значнага, станоўчага эмацыянальнага і творчага стаўлення да працэсу пазнання нацыянальнай культуры сродкамі роднай мовы. Мэтай моўнай адукацыі з’яўляецца само дзіця як чалавек культуры.

    Такім чынам, першапачатковая моўная адукацыя – гэта станаўленне асобы шляхам уваходжання ў культуру, дзякуючы прыўлашчванню (прысваенню) і творчаму пераўтварэнню якой дзіця становіцца яе суб’ектам. Само ж прыўлашчванне адбываецца ў выніку пазнання, развіцця, выхавання і вучэння.

   Пры дапамозе і падтрымцы педагога кожнае дзіця пры гэтым знаходзіць для сябе свой асобасны сэнс дзейнасці, што і дазваляе яму станавіцца суб’ектам адукацыйнага працэсу.

   Зместам моўнай адукацыі дзяцей дашкольнага ўзросту павінна стаць моўная культура ў шырокім сэнсе слова. Апошняе азначае, што пад моўнай культурай разумеецца не толькі і не столькі “моўны эстэтызм”, але перш за ўсѐ выкарыстанне мовы ў тых або іншых сферах, асабліваці поглядаў на мову, моўныя карціны свету і інш. – тое, што з’яўляецца першаступенным кампанентам культуры кожнага народа.

    Найбольшае развіццѐ ідэя навучання мове не толькі як сродку камунікацыі, але і як адлюстраванню культуры, атрымала ў методыцы навучання замежнай мове. У цяперашні час замежныя мовы разглядваюцца як культурна-гістарычны асяродак, “паглыбленне” ў які забяспечвае спасціжэнне, светаразуменне, светаадчуванне нацыянальнага менталітэту народа, мова якога вывучаецца. У навучанні дзяцей замежнай мове вылучаецца паняцце іншамоўнай адукацыі, пад якой разумеецца тая частка агульнай культуры, якой вучань можа авалодаць у працэсе камунікатыўнай іншамоўнай адукацыі ў пазнавальным (культуразнаўчым), развіццѐвым (псіхалагічным), выхаваўчым (педагагічным) і вучэбным (сацыяльным) аспекце. Сутнасць іншамоўнай адукацыі заключаецца ў тым, што вывучэнне замежнай мовы ажыццяўляецца ў кантэксце фарміравання іншамоўнай культуры (па формуле Я.І. Пасава: “культура праз мову і мова праз культуру”.

    У адносінах да моўнай адукацыі на роднай мове, на наш погляд, можна гаварыць аб паняцці нацыянальна-моўнай адукацыі, у працэсе якой дашкольнік уваходзіць у родную нацыянальную моўную культуру, у яе прастору, якая складаецца падчас змястоўнага суразмоўніцтва на беларускай мове.       Вывучэнне роднай мовы як інструмента фарміравання нацыянальна-моўнай культуры накіравана на развіццѐ асобасна значных уяўленняў, разуменне сістэмы каштоўнасцей уласнай лінгвакультурнай агульнасці.

   На кумулятыўнай (нацыянальна-культурнай) функцыі мовы заснаваны лінгвакультуралагічны падыход да навучання мове, які забяспечвае, з аднаго боку, “уваходжанне” ў нацыянальную і сусветную культуру ў працэсе авалодання маўленнем на беларускай мове, а з другога – авалоданне беларускай мовай на аснове спасціжэння нацыянальнай культуры.

   Складанасць ажыццяўленя пачатковай нацыянальна-моўнай адукацыі ў Беларусі абумоўліваецца узгаданай вышэй сацыялінгвістычнай сітуацыяй блізкароднаснага білінгвізму. Складанасць датычыцца адбору зместу нацыянальна-моўнай культуры для дашкольнікаў, в першую чаргу, яе кагнітыўнага кампаненту – ведання рускай і беларускай моў, і практычнай рэалізацыі нацыянальна-моўнай адукацыі.

   У метадычнай літаратуры звычайна вылучаюцца два напрамкі ў рэалізацыі лінгвакультуралагічнага падыходу: па-першае, навучанне мове ў кантэксце нацыянальнай культуры; па-другое, пазнанне самабытнасці роднай мовы на фоне яе супастаўлення з іншымі мовамі, у дыялозе культур.

   Навучанне дашкольнікаў беларускай мове, развіццë маўлення на нацыянальнай мове як другой роднай набывае некаторыя спецыфічныя рысы.

    Сучасны беларускі дашкольнік удзельнічае ў культурным жыцці і традыцыях беларускага народа, але спасцігае культуру галоўным чынам сродкамі рускай мовы.

    У сувязі з гэтым узнікае задача як мага больш ранняга – з моманту наведвання дзіцем установы дашкольнай адукацыі – далучэння дашкольнікаў да роднага слова шляхам увядзення ў нацыянальна-культурны фон беларускай мовы. У гэтым выпадку маўленчыя механізмы, што фарміруюцца ў дзіцяці, “працуюць” не толькі на рускую, але і на беларускую мову і забяспечваюць нацыянальнае бачанне навакольнай рэчаіснасці.

    Як адзначаюць даследчыкі, непрыманне мовы, а разам з ëй культуры, нацыянальных традыцый адбываецца, калі чалавек не бачыць заканамернасцей матывацыі таго або іншага слова. Каб лексіка, якую засвойвае дзіця, не заставалася для яго чужой, важна паказаць матываванасць многіх беларускіх слоў (так званых “гаваркіх” слоў слоў тыпу цягнік, ручнік, кухар і да т.п.), дапамагчы яму ўстанавіць словаўтваральныя сувязі. Гэта садзейнічае фарміраванню ў дашкольнікаў нацыянальнага светапогляду.

   Па-другое, важнай задачай з’яўляецца папярэджванне або пераадоленне моўнай інтерферэнцыі ў маўленні дзяцей – сумешчанага механізма стварэння тэкстаў на адной і другой мове. У сувязі з гэтым асаблівае значэнне набывае супастаўленне з’яў рускай і беларускай моў (па-руску кажам река, а пабеларуску – рака).

   Такім чынам, можна вылучыць наступныя метадычныя напрамкі рэалізацыі лінгвакультуралагічнага падыходу да развіцця беларускага маўлення ў рускамоўных дашкольнікаў: 1) спасціжэнне каштоўнасцей і рэалій нацыянальнай культуры; 2) засваенне дзецьмі нацыянальна маркіраваных адзінак беларускай мовы; 3) навучанне беларускай мове ў дыялозе культур.

    Далучэнне дзяцей да каштоўнасцей нацыянальнай культуры прадугледжвае ўключэнне ў змест адукацыі культуразнаўчых, перш за ўсë, мастацкіх тэкстаў, што адлюстроўваюць ментальны вопыт, культурныя асаблівасці беларускага народа. На аснове такіх тэстаў адбываецца азнаямленне з культурным вопытам народа, этычнае і эстэтычнае ўздзеянне на думкі, пачуцці і паводзіны дзяцей.

    Фарміраванню ў дзяцей каштоўнаснага стаўлення да нацыянальнай мовы садзейнічае ўключэнне ў змест навучання выказванняў пра Беларусь і беларускую мову, якія належаць выбітным стваральнікам культуры. Для дашкольнікаў гэта ў першую чаргу вершы пра родную мову, краіну Беларусь, беларусаў, якія яны з задавальненнем завучваюць і дэкламуюць.

     У нацыянальна маркіраваных адзінках мовы культуразнаўчая інфармацыя можа быць пададзена ў двух аспектах. Першы пласт нацыянальна маркіраваных адзінак складаюць словы, якія абазначаюць рэаліі духоўнай і матэрыяльнай культуры беларусаў, што адлюстроўваюць своеасаблівасць нацыянальнай карціны свету (назвы народных звычаяў і свят, пабудоў, традыцыйнага адзення, абутку, страў нацыянальнай кухні, прадметаў народнага мастацтва, наймення прамежкаў часу, напрыклад, месяцаў і інш.

    Да другога пласту нацыянальна маркіраваных адзінак мовы, у якіх праяўляецца культуразнаўчае інфармацыя, адносяцца: устойлівыя параўнанні, заснаваныя на супастаўленні рыс характару, паводзін чалавека з жывëламі, раслінамі (надзьмуўся, як сыч); фразеялагізмы (як серада на пятніцу) сімвалы (вярба – увасабленне жыццëвай сілы, устойлівасці) і інш.

    Як відаць, асаблівую ўвагу педагог павінен надаць адбору дзіцячага лінгвакультуразнаўчага матэрыялу, які ўключае: святы, традыцыі, звычаі беларускага народа; песні, танцы, казкі, паэзію, апавяданні, народныя гульні; прыказкі, прымаўкі, рыфмоўкі, чытагаворкі, скарагаворкі і г.д.

   Трэці напрамак рэалізацыі лінгвакультуразнаўчага падыходу – дыялог культур – прызваны фарміраваць ў дзяцей ўяўленні пра самабытнасць і ўнікальнасць беларускай мовы і культуры шляхам яе параўнання з рускай мовай (а калі дзеці вывучаюць якую-небудзь замежную мову, то і з ëю). Гэта садзейнічае, па-першае асэнсаванню дзецьмі агульнага і адметнага ў нацыянальных традыцыях і выхаванню павагі да культурных каштоўнасцей абодвух народаў, а па-другое, як ужо адзначалася вышэй, папярэджанню і пераадоленню моўнай інтэрферэнцыі.

   У той жа час функцыянаванне на тэрыторыі Беларусі дзвюх дзяржаўных блізкароднасных моў выклікае неабходнасць рэалізацыі білінгвальнай адукацыі – уваходжання дзіцяці ў культуру, фарміравання моўнай карціны свету сродкамі дзвюх моў.

    Гэтаму патрабаванню ў цэлым адпавядае вучэбная праграма дашкольнай адукацыі. Важным прынцыпам выхавання і навучання дашкольнікаў абвяшчаецца прынцып мульцікультурнасці – арыентацыі на засваенне нацыянальнай культуры ў адзінстве з агульначалавечымі каштоўнасцямі.

   Незалежна ад моўнага рэжыму установы дашкольнай адукацыі (рускага або беларускага) прадугледжваецца ажыццяўленне нацыянальна-культурнай сацыялізацыі дзіцяці, фарміраванне яго нацыянальнай самасвядомасці.

    Адным з перспектыўных падыходаў да вырашэння рэалізацыі білінгвальнай дашкольнай адукацыі можа стаць інтэгратыўны падыход да распрацоўкі зместу адукацыі і метадычная інтэграцыя ў тэхналогіі працэсу фарміравання асноў нацыянальна-моўнай культуры ў старэйшых дашкольнікаў у працэсе развіцця маўлення і навучання рускай і беларускакай мовам.

Мова як сродак фарміравання нацыянальнай самасвядомасці

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.