Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Вииамины

Дата: 30 декабря 2020 в 09:54
115 просмотров

Вітаміны на вашым стале

Па думках спецыялістаў – дыетолагаў спажыванне самай распаўсюджаннай і любімай садавіны і гародніны з большай верагоднасцю дапаможа зберагчы нам здароўе, а багатыя вітамінамі прадукты з поспехам заменяць дарагія медыцынскія прэпараты.
Яблыкі – зніжаюць узровень халестэрыну і садзейнічаюць хуткаму страваванню.
 Лімоны - умацоўваюць злучальную тканку і косную структуру, дзякуючы вітаміну С, павышаюць супраціўленне арганізму, абараняюць ад розных інфекцый.
 Бананы – карысныя для стрававання, засцерагаюць сценкі страўніка ад шкоднага ўздзеяння вострай і саленай ежы. Сярод аматараў бананаў рэдка сустракаюцца захворванні язвы страўніка.
  Бабы – зніжаюць узровень халестэрыну, нармалізуюць утрыманне цукру ў крыві і ў пэўнай ступені перашкаджаюць утварэнню рака прадстальнай залозы і грудзей.
 Каляровая капуста - рэкамендавана жадаючым скінуць вагу, выводзіць шлакі і зніжае ўзровень халестэрыну.
 Клубніцы – багатыя вітамінам С і клятчаткай, якія нейтралізуюць частку вірусаў, якія трапляюць у арганізм чалавека.
 Морква – утрымлівае вітамін А, вельмі карысна для зроку, павялічвае працаздольнасць сэрца.
 Бульба – багата каліем, які памяншае верагоднасць утварэння запаленчых працесаў і супакойвае дзейнасць кішэчніка, з'яўляецца важным элементам дыетычнага харчавання.
 Часнок – прыродны антыбіотык, паніжае узровень халестэрыну, з'яўляецца натуральным прафілактычным сродкам і лекам супраць сасудных захворванняў.
 Грэйпфрут – зніжае ціск і узровень халестэрыну.
 Салодкі перац – багаты вітамінам С. З'яўляецца эфектыўным сродкам супраць прастуды, астмы, бранхіту, склярозу.
 Цыбуля – змяшчае мноства неабходных для арганізма пажыўных рэчываў. Мае разнае вонкавае прымяненне, напрыклад, у якасці кампрэсу пры прастудзе, ангіне, бранхіце.
 Сліва – аказвае бактэрыцыйнае дзеянне, здольнічае страваванню.
Фарміраванне правільнай паставы
і прафілактыка яе парушэнняў
Памятка для бацькоў.
Што такое добрая пастава?
Гэта і прыгажосць, і сабранасць, і падцягнутасць. Пры правільнай паставе ў дзіцяці ледзь прыпаднята галава, грудзіна злегку выгнута наперад, спіна прамая, жывот падцягнуты, ногі роўныя, не сагнутыя ў каленях.
 Калі чалавек нараджаецца, у яго яшчэ няма ніякай паставы. Яна фарміруецца паступова, па меры росту арганізма, і чым ранней пачаць аб ей клапаціцца, тым лягчэй пазбегнуць з'яўлення розных недахопаў.
Прыглядзіцеся ўважліва да свайго дзіцяці, як яно сядзіць за сталом, каля тэлевізара, стаіць, ходзіць.
 Пастаянна сачыце за пасадкай дзіцяці ў час ежы, заняткаў, гульняў. Вышыня стула павінна быць такой, каб ногі свабодна стаялі на падлозе, сагнутыя ў каленях пад прамым вуглом. Стол павінен быць вышэй локця стаячага побач дзіцяці на 2-3 см
 Не пакідайце без ўвагі позу дзіцяці ў час чытання. Чытаць трэба седзячы, трымаючы кнігу над сталом у нахіленым становішчы.
 Сачыце за асвятленнем рабочага месца. Свет павінен падаць з левага боку. Адлегласць да кнігі або сшытка – не менш 30 см.
 Прывучайце дзяцей спаць на спіне. Не рэкамендуецца спаць на вельмі мяккай пасцелі і вялікай падушцы.
 Звяртайце ўвагу фізічнай культуры і спорту. Вельмі карысныя такія віды спорту, як плаванне, катанне на лыжах, каньках, баскетбол, валейбол і іншыя.
 Апранайце дзяцей па сезону, не кутайце. Адзенне не павінна перашкаджаць рухам.
 Уключайце ў рацыен харчавання малочна – кіслыя прадукты, бялкі і вітаміны, якія спрыяюць росту і замацаванню косна – звязкавага аппарату.
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.