Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Міжнародны дзень роднай мовы

Дата: 21 февраля 2021 в 10:05, Обновлено 22 февраля 2021 в 13:00
216 просмотров

Cёння у свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна родная мова, якая завецца роднай. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі. І вельмі дрэнна, калі чалавек пачынае забывацца на сваю мову, не шануе яе.

Кожны народ 21 лютага адзначае Дзень роднай мовы. Першапачаткова з такой ініцыятывай выступіў Бангладэш. Менавіта ў гэтай краіне 21 лютага 1957 года загінулі пяць студэнтаў, якія адстойвалі права навучацца на роднай мове. Зараз у нашым рознакаляровым і рознагалосым свеце налічваецца больш за шэсць тысяч моваў. Палова з іх пад пагрозай знікнення. Дзеля захавання моў, якія апынуліся на парозе знікнення, міжнародны фонд UNESCO абвясціў дзень роднай мовы — каб хоць у такі дзень на іх загаварылі, пра іх успомнілі.

Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта.

Сучасны беларускі дашкольнік удзельнічае ў культурным жыцці і традыцыях беларускага народа, але спасцігае культуру галоўным чынам сродкамі рускай мовы. У сувязі з гэтым узнікае задача як мага больш ранняга – з моманту наведвання дзіцем установы дашкольнай адукацыі – далучэння дашкольнікаў да роднага слова шляхам увядзення ў нацыянальна-культурны фон беларускай мовы.
Як жа далучыць да роднай мовы маленькіх дзяцей?
Ёсць вельмі шмат магчымасцей вырашыць задачы развіцця беларускага маўлення, раскрыць творчыя магчымасці дзяцей, сфарміраваць цікавасць да народнай творчасці, у гульнёвай форме далучыць дзяцей да нацыянальнай культуры:
- пазнавальныя гутаркі, гульні;
- тэматычныя прагулкі і экскурсіі;
- назіранні ў прыродзе;
- гатаванне ежы з бацьками дома;
- святы і забавы;
- чытанне кніг на беларускай мове.
Усё гэта спрыяе хуткаму засваенню роднай мовы.

<pre data-placeholder="Перевод" dir="ltr" id="tw-target-text"> Як бацькі далучаюць дзяцей да беларускай мовы глядзіце па спасылцы:</pre>

1 група

2 група

3 група

4 група

5 група

6 група

8 група

9 група

11 група

12 група

13 група

14 група

Ўсім бацькам вялікі дзякуй за прадстаўлены матэрыял

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.